Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Бабруйшчына)

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Антонія
55°10′19,50″ пн. ш. 28°04′59,83″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бабруйшчына
Канфесія Каталіцызм
Архітэктурны стыль неаготыка, мадэрн
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Антонія — каталіцкі храм, знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Бабруйшчына (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з дрэва.

Гісторыя

Разбурэнне

Разбураны касцёл Св. Антонія

Восенню 2009 г. у касцёле прагніў і праваліўся дах над алтаром. У 2010 г. пад грузам снегу нахіліліся сцены, столь і дах. У 2011 г. абваліліся страха, столь і вежа. Ад касцёла ў наш час захаваліся толькі рэшткі сценаў і хоры[1].

Невядомы майстар. Укрыжаванне. XVIII ст. НММ РБ

Верагодна з касцёла Святога Антонія ў Бабруйшчыне паходзіць скульптурнае ўкрыжаванне XVIII стагоддзя, якое захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі[2].

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з уплывам стылю неаготыкі і мадэрну. Вырашаны прамавугольным зрубам пад спічастым 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна спалучаецца з 2-гранным шчытом даху, завершаным каркаснай 4-граннай шатровай вежачкай-званіцай. З тыльнага боку выступае 3-гранная апсіда пад шатровым пакрыццём. Бакавыя фасады расчлянёны стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта 3-гранным скляпеннем, абапёртым на 6 слупоў.

Зноскі

Літаратура

  • Касцёл святога Антонія // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 22-23.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya