Укрыжаванне з Бабруйшчыны

Невядомы майстар
Укрыжаванне з Бабруйшчыны. XVIII стагоддзе
Матэрыял дрэва
Тэхніка Разьба па дрэве, паліхромія
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск
(інв. КП-17854, ДБС-467)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Укрыжаванне з Бабруйшчыны — драўлянае скульптурнае ўкрыжаванне XVIII стагоддзя, створанае невядомым майстрам. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (інв. КП-17854, ДБС-467)[1].

Укрыжаванне

Выяўлена ў вёсцы Бабруйшчына[2] Глыбоцкага раёна ў час 37-й экспедыцыі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, якая праходзіла ў жніўні 1980 года па тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей. Найбольш верагодна, што ўкрыжаванне паходзіць з мясцовага драўлянага касцёла Святога Антонія, які быў цалкам страчаны ў 2010-я гады[1].

Крыніцы

  1. а б Атрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў Архівавана 7 верасня 2024. / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251
  2. Ва ўліковай дакументацыі памылкова запісана, што твор вывезены з в. Бабрушына (рус. Бобрушино) Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya