Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Раванічы)
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — каталіцкі храм у аграгарадку Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў паўночнай частцы аграгарадка, на могілках. ГісторыяПабудаваны ў 1790—1799 гадах па фундацыі ўладальніка раваніцкага палацава-паркавага ансамбля Антонія Слатвінскага. Па яго задумцы, храм «павінен быў стаць магільным склепам фундатараў як сямейны маўзалей». У 1800 годзе касцёл быў кансэкраваны пад тытулам Святога Антонія і атрымаў статус філіяльнага ў Бярэзінскай парафіі. Пры касцёле Слацвінскія ўтрымлівалі сталага святара. У 1937 годзе будынак быў зачынены. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, да 1985 года выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах як зернасховішча[1]. У 1990-х гадах пацярпеў ад пажару і з таго часу знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане. Побач з касцёлам знаходзіцца цвінтар, дзе пахаваныя прадстаўнікі шляхецкага роду Слатвінскіх[2]. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Невялікі квадратны ў плане будынак з прамавугольнай апсідай, да якой далучаны дзве бакавыя нізкія сакрысціі. Галоўны фасад аформлены чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам і спрошчанымі іанічнымі капітэлямі з разеткамі ў выглядзе кветак. Галоўны ўваход дэкарыраваны сандрыкам з франтончыкам і паўцыркульнай люкарнай, фланкіраваны арачнымі нішамі. Бакавыя і тыльныя фасады члянёны пілястрамі ў прасценках. Аконныя праёмы прамавугольныя. Унутры зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем і аздоблена паліхромнай размалёўкай на біблейскія тэмы. На тарцовай сцяне мелася ілюзорная выява алтара. Над нартэксам зроблены хоры з парапетам у выглядзе антаблемента, куды вяла лесвіца ў тоўшчы сцяны. Пад касцёлам знаходзіцца крыпта. Зноскі
Літаратура![]()
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia