Касцёл Святога Гаштала
Касцёл Святога Гаштала (чэшск.: Kostel svatého Haštala) — адзін з найстарэйшых дзеючых храмаў Прагі, размешчаны на Гаштальскай плошчы (чэшск.: Haštalské náměstí), у гістарычным раёне Стара-Места. ГісторыяУ XII стагоддзі на гэтым месцы стаяла трохнефная раманская базіліка, рэшткі якой былі выяўлены падчас археалагічных раскопак у 1990-х гадах. Першы пісьмовы ўспамін пра храм сустракаецца ў дакументах караля Вацлава I ад 21 сакавіка 1234 года, якія тычыліся кляштара Св. Францішка (цяпер святой Агнежкі Чэшскай) . Меркавана ініцыятарамі яе будаўніцтва былі нямецкія рыцары, але пісьмовых пацверджанняў гэтаму няма. У XIV стагоддзі, у перыяд росквіту сярэдневяковай культуры, пачалося будаўніцтва новага гатычнага храма. Касцёл пацярпеў у час гусіцкага паўстання ў 1420 годзе і паводкі ў 1432 г., але неўзабаве быў адноўлены. ![]() У 1689 годзе храм атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні падчас пажару. Аднаўленнем пасля пажару ў 1689—1695 гг. кіраваў архітэктар Паўль Ігнац Баер . Так гатычны касцёл набыў некаторыя рысы стылю барока. Так жа змянілася форма даху, а на званіцы з'явіўся высокі ліхтар са шпілем. У 2010—2012 гадах была праведзена поўная рэстаўрацыя касцёла, пасля якой у ім аднавіліся набажэнствы. Архітэктура![]() Касцёл Святога Гаштала ўяўляе сабой чатырохнефную базіліку з масіўнай трохпавярховай вежай, складзенай з бутавага каменя. Вежа размешчана ў паўднёва-заходнім вугле храма і ссунута адносна цэнтральнай восі, на верхняй пляцоўцы якой дагэтуль знаходзіцца звон Фларыян, адліты ў 1690 годзе мясцовым майстрам Ф. Шэнфельдам. ![]() ![]() Пасля 1730 г. храм вытрыманы галоўным чынам у стылі барока. Унутранае ўбранне касцёла Святога Гаштала лічыцца адным з самых каштоўных здабыткаў Прагі. На сценах сакрыстыі можна ўбачыць часткова захаваны роспіс 1375 года. Галоўны алтар створаны ў 1731 годзе ў неарэнесансным стылі. Па баках табернакля знаходзяцца рэліквіі Святога Гаштала, у тым ліку яго чэрап, які падараваў храму Карл IV. Абраз святога стварыў Ёзеф Швайвль (Josef Schweiwl) у 1884 г. Статуі Св. Яна Хрысціцеля і Святога Яна Непамуцкага па баках алтара выкананы 1731 годзе Фердынандам Брокафам . ![]() Захавалася алавяная купель 1585 года, а таксама барочная мэбля касцёла. Паводле царкоўнага падання ў касцёле знаходзіцца магіла святой Агнежкі Чэшскай. Археалагічныя даследаванні ў 2010 г. размешчаных тут рэштак гэтую версію не пацвердзілі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia