Касцёл Святога Гіяцынта (Выбарг)
Касцёл Гіяцынта (Рыцарскі дом) — гатычны каменны будынак у Выбаргу на вуліцы Воднай Заставы. ГісторыяСамая старая частка цяперашняга комплексу, будынак манастырскай школы, быў пабудаваны напачатку XVI стагоддзя да перапланіроўкі горада ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Рыцарскі домУ сярэдзіне XVII стагоддзя будынак быў перабудаваны. З таго перыяду выкарыстоўвалася як дваранскі сход горада і звалася Рыцарскім домам. У 1710 годзе горад быў узяты рускімі войскамі. У 1721 годзе горад і суседнія землі былі далучаны да Расійскай імперыі. Прыход Св. ГіяцынтаУ 1799 годзе братам Мальтыйскага ордэна, заступнікам якога стаў імператар Павел I, было прадпісана прыняць на сябе акармленне прыходу Св. Гіяцынта ў Выбаргу[1]. Будынак быў перададзены прыходу і з 1802 года ў ім размяшчаўся касцёл Святога Гіяцынта. Пасля ўсталявання расійскай улады ў 1809 годзе на ўсёй тэрыторыі Фінляндыі і ўтварэння Вялікага Княства Фінляндскага ў распараджэнні святароў выбаргскага прыходу апынуліся ўсе каталікі Фінляндыі. Да 1860 года ў Выбаргу служылі святары дамініканскага ордэна з Літвы. Пасля паражэння Фінляндыі ў Савецка-фінскай вайне (1939—1940) прыход спыніў сваё існаванне. Паваенны перыядУ 1970 годзе была праведзена рэстаўрацыя будынка, арыентаваная на вяртанне знешняга выгляду Рыцарскага дому (дваранскага сходу) і ліквідацыю пазнейшых перабудоў культавага збудавання. У ім размясцілася заснаваная ў 1969 годзе Дзіцячая мастацкая школа, якая з 2003 года перамешчана ў будынак музейнага цэнтра Эрмітаж-Выбарг. У наш час — карцінная галерэя. У 1995 годзе будынак атрымаў статус аб'екта культурнай спадчыны РФ федэральнага значэння[2]. Агароджа
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia