Касцёл Святога Клімента (Севастопаль)
Касцёл Святога Клімента — мураваны касцёл у Севастопалі. ГісторыяФундатарам севастопальскай каталіцкай парафіі ў першай палове XVIII стагоддзя быў заснавальнік горада расійскі контр-адмірал шатландскага паходжання Томас Мак-Кензі, па веравызнанні католік. Касцёл быў пабудаваны ў 1911 годзе. Ён складаўся з галоўнай залы для набажэнстваў і дапаможных памяшканняў, хору з арганамі і званіцы, якая стаяла перад касцёлам. Дзейнічала да снежня 1936 года, пасля чаго савецкія ўлады яе закрылі, арыштаваўшы мясцовага пробашча, які пазней, а парафія знішчана. Праз год у святыні размясцілася мясцовая радыёстанцыя. У часы Другой сусветнай вайны Севастопаль быў моцна разбураны, аднак будынак касцёла пацярпеў адносна няшмат. З 1960 года па 2009 год у закрытай святыні размяшчаўся дзіцячы кінатэатр «Дружба». На пачатку 1990 гадоў супольнасць севастопальскіх католікаў распачала намаганні па вяртанні сваёй святыні. Іх хадайніцтва было задаволена толькі ў 2017 годзе. Першая Св. Імша ў святыні пасля яе вяртання вернікам адбылася 23 лістапада 2018 года. Паводле мясцовых святароў, сёння каталіцкая супольнасць у Севастопалі налічвае каля 400 вернікаў. АрхітэктураПрыстасаваны пад кінатэатр будынак святыні быў моцна перабудаваны. Замест званіцы з’явілася прыбудова да асноўнага будынка, хор перарабілі пад памяшканне для аператара і кінаабсталявання, у цэнтральнай наве панізілі скляпенне, а падлогу ўзнялі ў выглядзе амфітэатра[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia