Севастопаль
Севасто́паль (укр. і руск.: Севастополь) — горад на Крымскім паўвостраве[заўв 1], на беразе Чорнага мора. Ва Украіне мае спецыяльны адміністрацыйны статус. У Расii мае статус аднаго з 3-х гарадоў федэральнага значэння (нароўні з Масквой i Санкт-Пецярбургам)[5]. Порт, ваенна-марская база. ГісторыяУ старажытнасці тут знаходзіўся антычны горад Херсанес Таўрычаскі. Сучасны горад Севастопаль быў заснаваны ў 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, як база рускай чарнаморскай эскадры. Спачатку называўся Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — Севастопаль (з грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губерню. У 1804 аб’яўлены галоўным ваенным портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны (Севастопальская абарона, 1854—1855). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы XIX ст. буйны прамысловы цэнтр. У Рэвалюцыю 1905—1907 гадоў тут адбылося Севастопальскае паўстанне (1905). З 1917 у складзе Таўрычаскай савецкай рэспублікі, акупіраваны англійскімі, французскімі і грэчаскімі войскамі. У 1920 вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 горад у Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона (1941—42). Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі (1944). З 1954 года ў складзе Крымскай вобласці Украіны. У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады ва Украіне Віктара Януковіча, Севастопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі. 30 кастрычніка 2022 года здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чаарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля[6]. 13 верасня 2023 года нанесены ракетны ўдар па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ[7], 22 верасня атакаваны штаб Чаарнаморскага флоту Расіі[8]. НасельніцтваНасельніцтва складае 379.200 чал. (2007 г.). Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):
ПомнікіВядомыя асобы
ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia