Касцёл Святога Людовіка (Свяцілавічы)
Касцёл Святога Людовіка — каталіцкі храм у аграгарадку Свяцілавічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Захаваўся ў перабудаваным выглядзе. Не дзейнічае. ГісторыяПасля закрыцця бялыніцкага кармеліцкага кляштара каталіцкай супольнасці дазволілі збудаваць храм у Свяцілавічах, якія знаходзяцца ў адлегласці 10 вёрст ад Бялынічаў. На думку ксяндза Юзафата Жыскара, «гэта быў вялікі крок наперад, які развіваў рэлігійнае жыццё, таму [парафіяне] сквапна ўзяліся за працу»[1]. Фундатарамі касцёла былі сёстры Марыя, Сафія і Эмілія, якія заснавалі яго ў памяць аб адзіным браце[2]. Дапамогу ў будаўніцтве аказвалі таксама вернікі, найперш Васілеўскія, Гладзінскія, Венцлаўскія, Шперкоўна, і ксёндз Гедройць, «вельмі адданы справе». Спецыялісты па вырабе цэглы для храма былі запрошаны з Варшавы, а гліну здабывалі ў Свяцілавічах[2]. У 1903 годзе будоўля была скончана, і ў 1904 годзе адбылося асвячэнне касцёла, галоўным апекуном якога стаў Святы Людовік. Акрамя гэтага, святы адбываліся на Спасланне Святога Духа[3]. Касцёл, на якім нават не дазволілі пабудаваць высокія вежы, адразу стаў цэнтрам парафіі, якая аб’ядноўвала каталікоў колішніх прыходаў у Княжыцах і Бялынічах[3]. Паводле некаторых звестак, колькасць вернікаў у прыходзе дасягала 1600 асоб. Касцёл меў прывілеі, нададзеныя біскупам Дзенісевічам. У ім асабліва шанаваўся абраз Маці Божай Бялыніцкай, копія якога знаходзілася ў адным з бакавых алтароў храма[3]. Перад Першай сусветнай вайной у парафіі служылі ксяндзы Межвінскі і Пашкевіч[3]. У 1930-я гады будынак перадалі прамкалгасу, потым прыстасавалі пад клуб, сельскую школу. У 1951 годзе вежа-званіца была разабрана, да фасада прыбудаваны 2-павярховыя крылы і будынак прыстасаваны пад праўленне калгаса імя Заслонава і бібліятэку. Цяпер у перабудаваным касцёле размяшчаецца пошта[2]. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры з рысамі неаготыкі. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад вальмавым дахам. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і трохступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. З тыльнага боку выступае рызаліт апсіды. У касцёле раней знаходзіўся арган[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia