Юзафат Жыскар
Юзафат Фрыдэрык Жыскар (Józefat Fryderyk Żyskar; у архіўных дакументах НА РС(Я) Фридрих-Иозофат Жискард; псеўд. Х. Ahasfer; 1868—1919, Масква) — ксёндз, гісторык касцёла, публіцыст. БіяграфіяЯгоным бацькам быў француз, католік, а маці — немка, пратэстантка. У Пецярбургскім кадэцкім корпусе, куды яго аддалі вучыцца, ён пачаў наведваць лекцыі па каталіцкай рэлігіі, якія так захапілі яго, што 18-гадовы юнак пасля заканчэння кадэцкага корпуса паступае ў Пецярбургскую духоўную семінарыю, якая належала да Магілёўскай архідыяцэзіі. У 1891 г. быў пасвечаны ў святары і пачаў служыць вікарным ксяндзом пры касцёле Святой Кацярыны ў Пецярбургу. Там ён стварае прытулак для ўбогіх дзяцей, якіх сам вучыць і корміць. Але за актыўную дзейнасць на карысць каталіцкай веры сярод рускіх кс. Жыскар па загадзе паліцыі высылаецца з Пецярбургу. З правінцыі ён здолеў выехаць за мяжу і дабрацца да Папы Льва XIII, якому распавёў пра цяжкасці служэння каталіцкай веры ў Расійскай імперыі і раіў даручыць гэту справу езуітам. З Ватыкана кс. Жыскар, усцешаны разуменнем яго дзейнасці Святым Прастолам, нелегальна вярнуўся ў Пецярбург, дзе стаў праводзіць патаемную катэхізацыю. У 1896 годзе, згодна з маніфестам з нагоды каранацыі Мікалая II , які між іншым абвяшчаў амністыю і тым, «хто правінаваціўся перад пануючай верай», кс. Жыскар быў амніставаны і накіраваны пробашчам у Дэрпт (сучасны г. Тарту ў Эстоніі). Там, нягледзячы на шматлікія службовыя абавязкі, ён знаходзіў час на патаемныя выезды на Міншчыну і Падляссе дзеля рэлігійных паслуг «недабіткам былых уніятаў». Аднойчы ноччу, падчас аказання ў леснічоўцы рэлігійных паслуг «упартым», кс. Жыскара арыштаваў паліцэйскі, але адданыя святару вернікі вызвалілі яго і схавалі. Пасля гэтага ён патаемна прыехаў у Вільню, дзе ў келлі былога бернардзінскага кляштара абсталяваў каплічку, куды дзеля рэлігійных паслуг пацягнуліся ўніяты з усяго края. У Вільні ён пасяліўся ў сваёй маці, якая жыла з дачкою, што была замужам за праваслаўным афіцэрам. Кс. Жыскар паведаміў ім пра тое, з якой мэтай з’явіўся ў Вільні, і, нягледзячы на рознасць у веравызнаннях, атрымаў разуменне і пэўную дапамогу. Аднак у хуткім часе кс. Жыскар быў ізноў высачаны паліцыяй, і яму давялося ўцякаць за мяжу. У Італіі, паблізу Рыма, ён заснаваў таварыствы святых Юзафата і Юзафатак, каб рыхтаваць місіянераў для працы ў Расійскай імперыі сярод уніятаў. Але хутка гэтыя таварыствы з-за нястачы сродкаў перасталі існаваць. Сам жа кс. Жыскар у грамадзянскай вопратцы вярнуўся ў Расійскую імперыю і зноў распачаў місіянерскую дзейнасць сярод уніятаў. Але ў хуткім часе ён быў арыштаваны ў Дзвінску і зняволены ў Варшаўскай цытадэлі. Неўзабаве кс. Жыскар атрымаў чарговы прысуд: 5 гадоў выгнання ў аддаленыя губерні Расіі. Служыў ксяндзом у Валагодскай, Кастрамской, а потым у Чарнігаўскай губернях, ад 1905 г. пробашч у Іркуцку адкуль неаднаразова наведваў Якуцкую вобласць, якая ўваходзіла ў склад яго парафіі. У 1908 г. кс. Жыскар звярнуўся да якуцкага губернатара з просьбай даць звесткі пра састарэлых сасланых туды паўстанцаў 1863—1864 гг., «якія жадалі б паехаць на радзіму і там бязбедна і ціхамірна правесці апошнія гады свайго жыцця», і якім «ён адразу вышле грошы, неабходныя на дарогу». Урэшце ўлады дазволілі яму выехаць на Каўказ. Там, у Сухум-Кале, ля Чорнага мора, ён напісаў кнігу ўспамінаў, прадмову да якой ён падрыхтаваў яшчэ ў Іркуцку. Потым кс. Жыскар ізноў служыць у Дэрпце. Таксама паспрыяў пілігрымцы да Чэнстаховы пілігрымаў з Пецярбургу, Міншчыны і Магілёўшчыны. З вялікім замілаваннем піша кс. Жыскар пра жыхароў вёскі Фашчаўка (цяпер у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці), з якой у пілігрымку да Чэнстаховы выправілася 13 чалавек:
Цікавіўся кс. Жыскар і беларускай літаратурай, бо ў сваіх працах цытуе творы са зборніка Янкі Купалы «Жалейка» (Пецярбург, 1908 г.). У Дэрпце кс. Жыскар распачаў разам з кс. Д. Банчкоўскім з Луцку — Жытомірскай дыяцэзіі — працу над апісаннем усіх касцёлаў, якая павінна была ахапіць «польскія» касцёлы нават Паўночнай Амерыкі. Кс. Жыскар апрацаваў матэрыял пра магілёўскія, віцебскія і мінскія касцёлы, і гэтыя звесткі выходзілі асобнымі сшыткамі. У іх, апрача фатаздымкаў касцёлаў і каталіцкіх дзеячаў, было змешчана шмат этнаграфічных здымкаў беларускага народа, пададзены гісторыка-этнаграфічны матэрыял. Потым гэтыя сшыткі склалі агульны том. Далейшай працы ў гэтым кірунку перашкодзіла Першая сусветная вайна. Калі ў лістападзе 1915 г. пры польскім Камітэце ў Маскве ўтварыўся Аддзел апекі над помнікамі мастацтва пад старшынствам М. Радзівіла, то ў яго кіраўнічы склад увайшоў кс. Жыскар, які вышукваў па чыгуначных пакгаўзах і складах лому Галоўнай управы артылерыі вывезеныя з раёна ваенных дзеянняў каталіцкія званы. А калі ў красавіку 1917 г. утварыўся Саюз польскіх арганізацый апекі над помнікамі польскага мастацтва і культуры (куды ўваходзіў і мінскі аддзел), кс. Жыскар зрабіўся намеснікам яго старшыні. Паводле інструкцыі, у кола зацікаўленняў саюза ўваходзілі «прадметы мастацтва, помнікі архітэктуры (збіранне фатаздымкаў), антыкварныя музейныя, бібліятэчныя, этнаграфічныя, рэлігійныя зборы, даўнія польскія строі, ваенныя мундзіры, зброя і г. д.» Памёр кс. Жыскар у 1917 г. у Маскве на пасадзе вікарыя пры новым касцёле «на Грузінах» . Творы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia