Касцёл Святога Пятра ў Вярыгах (Даўгаўпілс)
Касцёл Святога Пятра ў Вярыгах (лат.: Daugavpils Sv. Pētera ķēdēs Romas katoļu baznīca) — рымска-каталіцкі храм у цэнтры горада Даўгаўпілс (Латвія). Знаходзіцца ў квартале вуліц Ціетокшня, Рыгас, Міхаэлса, Сакню. ГісторыяБудаўніцтва касцёла пачалося ў 1845 годзе, асвечаны ў чэрвені 1848 года. Знаходзіцца ў цэнтры горада на цэнтральнай вуліцы па адрасе Рыгас, 39. Першапачаткова будынак вянчала квадратная вежа. У 1920—30 гадах XX стагоддзя праведзена маштабная рэканструкцыя, над будынкам збудаваны купал, ад галоўнага ўваходу направа і налева ідзе каланада, якая замыкаецца двухпавярховымі флігелямі. Храм пасля рэканструкцыі нагадвае паменшаны Сабор Святога Пятра ў Ватыкане. У чэрвені 1941 года перад галоўным уваходам звалілася бомба, пашкодзіўшы фасад і дах храма (фатаграфія маецца ў Даўгаўпілскім музеі). Пасля вайны вернікі адрамантавалі касцёл. Напачатку 60-х гадоў храм хацелі знесці, аднак вернікі звярнуліся за падтрымкай у Ватыкан, і храм удалося абараніць. Храм уваходзіць у Рэзэкненска-Аглонскае біскупства Рымка-каталіцкай царквы Латвіі. З 1980 года настаяцелем храма з'яўляецца Аляксандр Мадэланс. Храм неаднаразова наведваў біскуп Яніс Буліс, глава Рэзэкнэнска-Аглонской дыяцэзіі. Некалькі гадоў назад пабудавана невялікая адасобленая званіца. Звон падарыў настаяцель А. Мадэланс. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia