Касцёл Святой Тройцы (Бердаўка)

Каталіцкі храм
Касцёл Святой Тройцы
53°55′28″ пн. ш. 25°30′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Бердаўка
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Лідскі дэканат 
Будаўніцтва 2009
Глобус Беларусі globustut.by/berdovka/in…
Map

Касцёл Святой Тройцы — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры на вуліцы Школьнай, 16.

Гісторыя

Стары касцёл (1920—1939)

Папярэдні касцёл быў пабудаваны ў 1920-х гадах. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл разабралі, а дрэва пайшло на пабудову вясковага клуба.

Парафія створана 8 студзеня 1992 года. У 1992 годзе пад часовы храм быў прыстасаваны клуб. У 2009 годзе быў асвячоны новы мураваны касцёл[1].

Архітэктура

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана высотная чатырохгранная вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі з двухграннымі сандрыкамі над паддахавым карнізам[2].

Пробашчы

  • Міхал Сцяцкевіч.

Зноскі

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya