Крупава (Лідскі раён)
Кру́пава[1] (трансліт.: Krupava, руск.: Крупово) — аграгарадок[2] у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 6 км у напрамку на паўночны захад ад горада Ліда, за 112 км ад Гродна, каля ракі Крупка (прыток Дзітвы)[3]. Транспартныя сувязі па шашы Ліда—Радунь. ГісторыяУ сярэдзіне XV ст. вёска і маёнтак Крупа (Крупуя) шляхецкая ўласнасць. Касцёл у гонар Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны тут у 1460 годзе па фундацыі ўдавы Ганны Давойнавай, якая такім чынам выканала «волю мужа нябожчыка Івашкі». У другой палове XVI ст. мясцовая парафія страціла самастойнасць. У 1766 годзе ў маёнтку Крупа, які належаў тады маршалку лідскаму Нарбуту, была пабудавана капліца. Касцёл філіяльны вядомы з вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года ў складзе лідскай парафіі, паміж касцёлам і вёскамі Крупа Вялікая і Крупа Малая знаходзілася карчма Нарбута[4]. Віленскі гасцінец цягнуўся цераз рэчку Крупку на Жырмуны. У другой палове XIX стагоддзя вёска і маёнтак Крупа ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі, 32 душы мужчынскага полу. У 1885 годзе 11 двароў, 114 жыхароў. З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска (30 двароў, 156 жыхароў) і фальварак (7 двароў, 42 жыхары) належалі да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства. Верагодна, падчас савецка-польскай вайны драўляны касцёл быў знішчаны. Будаўніцтва новага касцёла пачалося ў 1925 годзе, а ў 1928 было завершана, і ў Крупе адрадзілася самастойная парафія. З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. У 1954—2023 гадах цэнтр Крупаўскага сельсавета[5]. З 2008 года аграгарадок. Насельніцтва
ІнфраструктураСтанам на 2015 меліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт. Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia