Касцёл Святых Пятра і Паўла (Івацэвічы)
Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці. ГісторыяПершы парафіяльны храм быў пабудаваны каля 1750 года родам Глухоўскіх. Месціўся касцёл на тэрыторыі сучаснай выхаваўча-працоўнай калоніі (у той час на вуліцы Юрздзіка). У 1866 годзе касцёл быў забраны пад праваслаўную царкву. У 1922 годзе вернуты вернікам і існаваў да 1944 года. Быў разбураны пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1962 годзе, пры выкананні будаўнічых работ, прыкладна ў 300 метрах ад касцёла былі знойдзены сляды пахаванняў[1]. Сучасны касцёл пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы. АрхітэктураДынамічна-асіметрычную кампазіцыю храмавага комплексу фарміруюць касцёл і злучаная з ім аднапавярховым крылом званіца. Касцёл вырашаны манументальным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які выходзіць на фасад двухгранным шчытом, фланкіраваным трох’яруснымі трохграннымі вежамі-рызалітамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Вось сіметрыі фасада адзначана круглым акном-ружай (уплыў готыкі) і ўваходнай тэрасай-аркадай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Пастаўленая вуглом высотная чатрох’ярусная чатырохгранная вежа-званіца завершана спічастым шатром[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia