Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дубрава)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — руінаваны рымска-каталіцкі храм у вёсцы Дубрава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў паўночнай частцы вёскі, на ўзгорку. Помнік архітэктуры класіцызму[1]. Гісторыя![]() Па паданню, першы касцёл пабудаваны ў 1453 г. па фундацыі Глябовічаў. Па адных крыніцах, касцёл паўстаў у пачатку 16 ст. па фундацыі троцкага кашталяна Яна Радзівіла (памёр у 1522), па другім — у 1553 г. Чарговы касцёл на месцы папярэдняга збудаваў у 1576 г. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Пасля пашкоджанняў у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг. быў адрэстаўраваны Марцыбялінай Глябовіч. Састарэлы храм аднавіў у 1770 г. Матэвуш Марцінкевіч[1]. Уяўляў сабой крыжова-купальны будынак з 2-вежавым фасадам. Інтэр’ер упрыгожвалі 7 алтароў[2][1]. Згарэў у 1787 г[1]. ![]() Цяперашні цагляны касцёл пабудаваны ў 1796—1805 гг., верагодна, паводле праекта К. Спампані, па фундацыі мінскага ваяводы Адама Хмары на месцы драўлянага касцёла 1770 года[3].3 1868 г. касцёл перайшоў да праваслаўных, у 1871 г. архітэктарам Ваўковічам, а ў 1884 г. інжынерам Нектар’еўскім перабудаваны пад царкву. У 1919 годзе вернута парафіянам, набыў выгляд рымска-каталіцкага храма ў выніку рэканструкцыі 1926—1929 гг[1]. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны парафія налічвала звыш 2 тыс. прыхаджан. Згарэў у 1960-я гг., у паўзруйнаваным стане[1]. У маі 2024 рэшткам касцёла прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Архітэктура![]() ![]() Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам на фасадзе фланкіраваўся 2 вежамі. Атынкаваныя і пабеленыя фасады былі расшыты гарызантальным рустам, рытмічна чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Унутры прастора 3 парамі калон падзялялася на 3 нефы, перакрытыя агульнай плоскай столлю; вылучаная прасценкамі апсіда з бакавымі рызніцамі перакрывалася скляпеннем. Бакавыя фасады рытмічна чляніліся арачнымі вокнамі-біфорыумамі, аб’яднанымі вялікімі прамавугольнымі нішамі. У крыпце былі пахаваны ўладальнікі вёскі Хмары (3 пакаленні)[1]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia