Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мяркіне)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у мястэчку Мяркіне (Мерач) Варэнскага раёна Літвы. Уяўляе сабой сінтэз гатычнай і барочнай архітэктуры. БіяграфіяПабудаваны ў 1443 у г. Мерач у тэхніцы гатычнай муроўкі па фундацыі 1434 Ягайлы. У 1648 годзе было зменена яго аблічча ў сувязі з прыбудовай да галоўнага фасада нартэкса, які завяршаецца барочным франтонам. Тады, відаць, упершыню атынкавалі фасады. Работы праведзены паводле загаду і на сродкі Уладзіслава IV Вазы. Адзін з чарговых рамонтаў быў ажыццёўлены ў 1884 годзе. Архітэктура![]() ![]() Касцёл складаецца з асноўнага аб’ёму прамавугольнай у плане формы, роўнавысокага з ім прэсбітэрыя, які заканчваецца шматграннай апсідай. Малітоўная зала падзелена чатырма 6-граннымі слупамі на 3 роўнавысокія нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Прасторава прэсбітэрый і асноўны аб’ём злучаны паміж сабой 3 стральчатымі аркамі. Да паўночнай сцяны вімы прымыкае сакрыстыя, павялічаная ў даўжыню, відаць, у 17 ст. У тоўшчы тарцовай усходняй сцяны і паўднёва-заходняга вугла зроблены вінтавыя ўсходы. У храм вядуць дзвярныя праёмы ў галоўным фасадзе і паўднёвай сцяне прэсбітэрыя. Сцены ўмацаваны шматпрыступкавымі контрфорсамі. Касцёл накрыты двухсхільным дахам. Уяўляе сабой сінтэз гатычнай і барочнай архітэктуры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia