Тынкоўка![]() Тынкоўка, або тынк — аддзелачны зацвярдзелы слой, утвораны будаўнічым растворам на паверхні канструкцыйных элементаў, частак будынкаў і збудаванняў. Тынкавальныя растворы звязваюцца вапнай, цэментам, гіпсам, глінай, магнезітам. У сучасным будаўніцтве выкарыстоўваюць тынкоўкі:
БеларусьНа Беларусі прататып тынкоўкі вядомы з жалезнага веку, калі сцены жытлаў абмазвалі глінай. У XII ст. для аддзелкі фасадаў Дабравешчанскай царквы ў Віцебску выкарыстоўвалася спецыяльная дэкаратыўная абмазка-тынкоўка. У канцы XV — першай палове XVI ст. тынкоўка ўжывалася для аддзелкі асобных элементаў фасада (нішы, часткі шчытоў, франтонаў). У другой палове XVI — XVII стст. тынкавалі цалкам фасады будынка, а таксама ўнутраныя сцены. Акрамя звычайнай роўнай і гладкай тынкоўкі, ужываўся і спосаб дэкаратыўнага аздаблення сцен будынкаў, заснаваны на выдрапванні верхняга слоя тынкоўкі да ніжніх кантрасных па колеры слаёў — сграфіта. Сродкам тынкоўкі на фасадах будынкаў імітавалася рустоўка, фактурнай тынкоўкай вылучаліся філёнгі. Тынкоўка часта пакрывалася зверху вапнай з мінеральнымі і некаторымі арганічнымі пігментамі (чырвоная і жоўтая вохра, свінцовы сурык, драўняны вугаль і інш.). У сучаснай архітэктуры дэкаратыўная тынкоўка пашырана ў аздабленні фасадаў і інтэр’ераў жылых і грамадскіх будынкаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia