Катавіцкае ваяводства (1950—1975)
Катавіцкае ваяводства (польск.: Województwo katowickie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1950—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Катавіцы. З 1953 па 1956 гады называлася Сталінагрудскім ваяводствам (калі горад Катавіцы меў назву Сталінагруд — у гонар Іосіфа Сталіна). Утворана ў выніку падзелу Сілезскага ваяводства (таксама вядомага як Сілезска-Дамброўскага ваяводства) на Катавіцкае ваяводства (да якога былі далучаны сам горад Катавіцы і Чэнстахоўскі павет) і Апольскае ваяводства. У 1974 годзе насельніцтва ваяводства складала 3 910 327 асоб (больш за 78 % насельніцтва пражывала ў гарадах). У выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1975 годзе яго тэрыторыя была значна скарочана, у паўночнай частцы ўтварылася Чэнстахоўскае ваяводства, а з паўднёвай — Бельскае ваяводства. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia