Каталіцкія каралі![]() Каталіцкія каралі (ісп.: Los Reyes Catolicos) — устоянае найменне двух іспанскіх манархаў, мужа і жонкі: каралевы Ізабелы I Кастыльскай[1] (1451—1504) і караля Фердынанда II Арагонскага (1452—1516), вяселле якіх у 1469 годзе заклала падмурак да аб'яднання каралеўстваў Арагона і Кастыліі і Леона, якое ў сваю чаргу прывяло да стварэння сучаснай Іспаніі. Яны абодва паходзілі з дынастыі Трастамара і былі траюраднымі братам і сястрой, абодва паходзілі ад Хуана I Кастыльскага; у сувязі з гэтым яны атрымлівалі дазвол на шлюб у Папы Сікста IV. Тытул каталіцкіх каралёў яны атрымалі ў 1496 годзе ад Рымскага Папы Аляксандра VI, выхадца з Іспаніі. ![]() Вяселле адбылося 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе; Ізабеле было васямнаццаць гадоў, Фердынанду было на год менш. Дзякуючы іх шлюбу ў адной сям'і аб'ядналіся дзве кароны — Арагонская і Кастыльская. Дэвіз і эмблемаДэвізам Каталіцкіх каралёў быў «Tanto monta, monta tanto». Гэты дэвіз быў прыдуманы Антоніа дэ Небрыхай і або быў алюзіяй на гордзіеў вузел: Tanto monta, monta tanto, cortar como desatar («Вынік адзіны, рассекчы ці развязаць»), і (або) казаў пра раўнапраўе манархаў: Tanto monta, monta tanto, Isabel como Fernando («Усё адзіна, Ізабела — тое ж, што і Фердынанд») ![]() Іх сімвалам было el yugo y las flechas, ярмо, магчыма з алюзіяй на гордзіеў вузел, і фасцыі са стрэл. Y і F ініцыялы Ізабелы (Ysabel у архаічным напісанні) і Фердынанда. СмерцьІзабела памерла ў 1504 годзе. Фердынанд паўторна ажаніўся з Жэрменай дэ Фуа; сам ён памёр у 1516 годзе. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia