Аль-Андалус![]() Аль-А́ндалус (араб. الأندلس) — назва, пад якой была вядомая Мусульманская Іспанія — тэрыторыя Пірэнейскага паўвострава ў часы мусульманскага валадарства ў Сярэднявеччы (711—1492). Часам ужывалася як агульнае абазначэнне ўсіх дзяржаў рэгіёна, незалежна ад іх рэлігійна-палітычнай прыналежнасці. Этымалагічна не зусім надзейна звязваецца з імем народа вандалаў, якія некалі пражывалі на гэтай тэрыторыі; ад яго паходзіць іспанская назва Андалусія, якая замацавалася за землямі Паўднёвай Іспаніі, якія складалі ядро найбуйнейшых мусульманскіх дзяржаў паўвострава. Апошняй мусульманскай дзяржавай на тэрыторыі Іспаніі быў Гранадскі эмірат, заваяваны хрысціянамі ў 1492 годзе. У XV стагоддзі Рэканкіста была завершана і хрысціяне пачалі ўварванне на мусульманскія тэрыторыі Паўночнай Афрыкі, а таксама пошукі новых земляў для заваявання за Акіянам. ГісторыяПасля ўварвання арабаў і бербераў і падзення каралеўства вестготаў (711), Аль-Андалус складаў частку Амеядскога халіфата, а затым утварыў самастойны Кордаўскі эмірат, які пасля стаў халіфатам, з цэнтрам у Кордаве. У 1031 годзе халіфат распаўся на мноства дробных дзяржаў (тайфа). З уздымам хрысціянскіх каралеўстваў на поўначы паўвострава назва Аль-Андалус усё часцей ужывалася да кантралюемай мусульманамі тэрыторыі, якая няспынна змяншалася. Пры гэтым мусульмане складалі не больш за траціну насельніцтва мусульманскай Іспаніі, у якой пражывала значная колькасць хрысціян і яўрэяў. Узяцце Гранады войскамі Каталіцкіх каралёў (1492) ліквідавала апошнюю ісламскую дзяржаву на паўвостраве. Значнае мусульманскае насельніцтва падверглася (галоўным чынам, гвалтоўнаму) хрышчэнню (марыскі). Напачатку XVII стагоддзя нашчадкі хрышчоных арабаў і маўраў падвергліся пагалоўнаму выгнанню з краіны разам з рэшткамі нехрышчоных. Этнасацыяльныя групы насельніцтва Пірэнейскага паўвострава ў мусульманскай Іспаніі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia