Катарына Карлсдотэр
![]() ![]() Катарына Карлсдотэр, таксама вядомая як Катарына Гумсехувуд (шведск.: Katarina Karlsdotter, Katarina Gumsehuvud; 1418 ― пам. 7 верасня 1450) ― каралева-кансорт Швецыі у 1448―1450 гадах і каралева-кансорт Нарвегіі у 1449―1450 гадах. Другая жонка Карла VIII. БіяграфіяДачка двараніна Карла Ормсана (Гумсехувуда). Выйшла замуж за рэгента Швецыі (і на той момант ўдаўца) Карла 5 кастрычніка 1438 года і выконвала цырыманіяльныя абавязкі каралевы да 1440 года, калі яе муж быў пасунуты з пасады рэгента. Бласлаўленне на іх шлюб даў сам папа Рымскі, паколькі Катарына была сваячкай першай жонкі Карла. Гэта бласлаўленне павінна было гарантаваць, што дзеці, народжаныя ў шлюбе, будуць лічыцца законным. У 1448 годзе яе муж зноў стаў рэгентам, а затым, 2 ліпеня таго ж года, быў каранаваны ва Упсальскім саборы разам з Катарынай. У наступным годзе яе муж стаў каралём Нарвегіі ― а яна, адпаведна, ― каралевай Нарвегіі. Шлюб быў шчаслівым і ў ім нарадзілася дзевяць дзяцей. Іх другая дачка, Магдалена, выйшла замуж за Івара Аксельсана, дзядзька Інгеборгі Тот. Сучаснікамі яна апісвалася як прыгожая і вясёлая жанчына, якая падтрымлівала прыемную абстаноўку і нязмушаную атмасферу пры двары і ахвотна прымала тых, хто прыйшоў шукаць аўдыенцыю. У 1450 годзе стала адной з шматлікіх, хто памёр ад чумы ў Стакгольме. Кароль глыбока перажываў яе смерць. Яе пахавалі ў 1451 годзе ў Вадстэнскім абацтве. Дзеці
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia