Катэхізіс Сымона Буднага«Катэхізіс» (аг.-усх.-слав.: Катихисісъ) — кніга кароткіх пытанняў і адказаў на хрысціянскую тэматыку, выдадзеная 10 чэрвеня 1562 года ў Нясвіжы філосафам і дзеячом рэфармацыйнага руху Сымонам Будным і кальвінісцкім прапаведнікам Лаўрэнцем Крышкоўскім. Катэхізіс перавыдаваўся тройчы. Першы раз у Стакгольме ў 1628 годзе, наступныя разы — у Мінску ў 2005 і 2012. Дагэтуль бібліятэкі Беларусі не мелі ніводнага асобніку гэтай кнігі, і з творам маглі пазнаёміцца толькі даследчыкі ў аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі, і толькі з яго ксеракопіяй. ГісторыяІдэяй адукацыі «простых людзей» Сымон Будны захапіўся ў 1560 годзе ў часе працы на пасадзе прапаведніка ў Клецку[1]. Сумесна з нясвіжскім прапаведнікам Мацеем Кавячынскім, яго братамі, кальвінісцкім прапаведнікам Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню. Грашовую дапамогу на яе ўтрыманне аказалі Мікалай Радзівіл «Чорны» і будучы канцлер вялікі літоўскі Астафій Валовіч. На загад апошняга з Вільні былі перавезеныя шрыфты Францыска Скарыны, што паскорыла з’яўленне «Катэхізіса» ўжо ў чэрвені 1562 года. АпісаннеЗместУ сваёй прадмове да «Катэхізіса» Сымон Будны адзначае, што яго кніга выдаецца не толькі з асветніцкіх мэтаў:
Ён заклікае феадалаў, найперш маладых князёў Радзівілаў, шанаваць тагачасную беларускую мову і клапаціцца аб развіцці культуры, адукацыі і кнігадрукавання:
Пісьменнік-палеміст рашуча асуджае імкненне Рэчы Паспалітай вывесці з ужытку «рускую мову» (старабеларускую мову) і замяніць яе польскай[2]. Акрамя выкладаў асобных палажэнняў хрысціянскага веравучэння, у кнізе ўзнімаліся такія актуальныя для таго часу праблемы, як грамадзянскія абавязкі чалавека, адносіны да дзяржаўных пасад, права валодання зямельнай уласнасцю, стаўленне хрысціян да войнаў і інш[2]. Моўныя адметнасціФанетыка«Катэхізіс» стаў узорам выкарыстання зразумелай простаму народу старажытнай беларускай мовы. Народная гаворка тут выкарыстоўваецца нашмат шырэй і паслядоўней, чым у выданнях Францыска Скарыны[3]. Незважаючы на рэлігійную тэматыку, «Катэхізіс», паводле прафесара Льва Шакуна, па сваіх моўна-стылістычных асаблівасцях набліжаецца да твораў тагачаснай свецкай літаратуры Літвы, якая ўжо даволі далёка адыйшла ад царкоўнаславянскай кніжнасці[4]. Сярод адметных фанетычных рысаў беларускай гаворкі, якія Будны адным з першых свядома адлюстраваў у сваім творы, можна адзначыць:[3]
ЛексікаЗначную моўную адметнасць уяўляе і слоўнікавы склад, асновай якога з’яўляецца ўласнабеларуская лексіка, да якой належаць як агульнаславянскія словы, што існуюць і ў сучаснай беларускай мове, так і шматлікія новаўтварэнні, якія ўзніклі на глебе самастойнага існавання беларускай мовы[3]. Даследчык мовы твораў С. Буднага акадэмік Аркадзь Жураўскі, у прыватнасці, адзначае наступныя асаблівасці лексічнага складу «Катэхізіса»:
ПеракладыУ пачатку 1990-х у Нацыянальнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу быў знойдзены поўны спіс нясвіскага «Катэхізіса» ў перакладзе на рускую мову[6]. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што гэту кнігу ў пачатку XVIII стагоддзя збіраліся перавыдаць у пятроўскай Расіі. Падтрыхтоўкай выдання, як мяркуюць, кіраваў адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Пятра I, былы рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі Феафан Пракаповіч[6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia