Кацельны
Кацельны (рус. Котельный, якуцк. Олгуйдаах арыы) — самы вялікі востраў у архіпелагу Новасібірскіх астравоў, у групе астравоў Анжу. Плошча — 23200 км². ГісторыяАдкрыты ў 1773 г. рускім здабытчыкам Іванам Ляхавым. Даследаванні вяліся з 1805 г. На востраве знаходзіцца пахаванне ўдзельніка першай рускай палярнай экспедыцыі (1900—1902 гг.) Г. Э. Вальтэра. ПрыродаВостраў складаецца пераважна з вапнякоў і сланцаў. Рэльеф пагорысты. Найвышэйшы пункт — г. Малакатын-Тас (361 м). Ёсць рэкі і азёры. Сярэдняя тэмпература ў лютым — −29,7 °C. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — 2,9 °C. Гадавая норма ападкаў — 150 мм. Кацельны знаходзіцца ў зоне арктычных пустынь з рэдкай травяніста-хмызняковай расліннасцю сярод каменных россыпаў і паліганальных глеб. Распаўсюджаныя жывёлы: пясец, мядзведзь белы, шмат птушак. Уваходзіць у запаведную зону. Знаходкі вымерлых звяроў, у тым ліку мамантаў. НасельніцтваЗараз сталага насельніцтва няма, аднак улетку востраў наведваюць даследчыкі і здабытчыкі. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia