Кацярына Алегаўна Серабранская
Кацярына Алегаўна Серабранская (нар. 25 кастрычніка 1977 года, Сімферопаль, УССР) — украінская гімнастка. Алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным заліку (Атланта-1996). Заслужаны майстар спорту Украіны (1996). Нарадзілася ў сям’і майстра спорту па футболе Алега Серабранскага і майстра спорту па гімнастыцы Любові Серабранскай. З 4 гадоў бацькі прыводзілі яе на трэніроўкі ў спартыўную залу (яе маці была яе трэнерам у клубе «Грацыя» у Сімферопалі). З 8 гадоў пачала займацца мастацкай гімнастыкай прафесійна. Вучачыся ў школе, стала майстрам спорту, чэмпіёнкай і прызёрам першынства Еўропы па гімнастыцы сярод юніёрак. Пасля гэтага пераехала ў Кіеў і працягнула заняткі ў маці. Серабранская стала чэмпіёнкай Еўропы ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай свету і Еўропы, алімпійскай чэмпіёнкай, уладальніцай Кубка кантынента. Мае таксама восем тытулаў чэмпіёнкі свету, шэсць тытулаў чэмпіёнкі Еўропы ў фіналах у асобных відах. Скончыла спартовыя выступы ў 1998 годзе. Узнагароды і званні
|
Portal di Ensiklopedia Dunia