Каштоўная папера

Каштоўная папера — дакумент усталяванай формы і з пэўнымі абавязковымі рэквізітамі, які дае ягонаму ўладальніку права на маёмасць, грашовыя сумы або даходы. Такія правы не могуць быць рэалізаваныя або перададзеныя іншай асобе без наяўнасці гэтага дакумента. Каштоўныя паперы могуць быць аб’ектам куплі-продажу.

Класіфікацыя

Каштоўныя паперы можна класіфікаваць паводле іх функцый і прыкмет.

Паводле правоў, якія яны надаюць каштоўныя паперы бываюць:

  • грашовыя паперы — гэта аблігацыі, вэксалі, чэкі і пад.
  • таварныя паперы — гэта канасаменты, складскія пасведчанні і пад.
  • а таксама паперы на права ўдзелу ў пэўнай арганізацыі (кампаніі, карпарацыі і г.д.) — гэта акцыі, сертыфікаты на акцыі, карыстальніцкія пасведчанні і пад.

Паводле спосабу легітымацыі ўладальніка бываюць:

  • паперы на прад’яўніка — уладальнікам паперы прызнаецца асоба, якая трымае такую паперу,
  • імянныя паперы — уладальнікам прызнаецца асоба, імя якой пазначана ў каштоўнай паперы,
  • ордарныя паперы — уладальнік можа быць зменены шляхам запісу імя новага ўладальніка на адваротным боку паперы — індасаменту.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya