Каэфіцыент Джыні
![]() ![]()
Каэфіцые́нт Джыні — паказчык размежавання грамадства краіны ці рэгіёна да якой-небудзь вывучаемай прыкметы (напрыклад да ўзроўню гадавога прыбытку). Каэфіцыент Джыні можа мець значэнне ад 0 да 100 (0 азначае што ўвесь прыбытак размяркоўваецца абсалютна роўна, 100 азначае што ўвесь прыбытак знаходзіцца ў аднаго чалавека), размешчаных паміж прамой раўнамернага размеркавання і крывой Лорэнца. Гэта статыстычная мадэль была размешчана і распрацавана італьянскім статыстам і дэмографам Карада Джыні і апублікавана ў 1912 у яго кнізе «Зменлівасць і непастаянства». Такім чынам, каэфіцыент Джыні — макраэканамічны паказчык, які характарызуе дыферэнцыяцыю грашовых прыбыткаў насельніцтва ў выглядзе ступені адхілення фактычнага размеркавання прыбыткаў ад абсалютнага роўнага іх размеркавання паміж жыхарамі краіны. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia