Каэфіцыент паглынанняКаэфіцыент паглынання — безразмерная фізічная велічыня, якая характарызуе здольнасць цела паглынаць падаючае на яго выпрамяненне. У якасці літарнага пазначэння выкарыстоўваецца грэчаская [1]. ВызначэннеЛікава каэфіцыент паглынання роўны адносіне патоку выпрамянення , паглынутага целам, да патоку выпрамянення , што ўпала на цела [1][2]: Сума каэфіцыента паглынання і каэфіцыентаў адлюстравання, прапускання і рассейвання раўняецца адзінцы. Гэта сцвярджэнне вынікае з закона захавання энергіі. У тых выпадках, калі спектр падаючага выпрамянення настолькі вузкі, што выпрамяненне можна лічыць монахраматычным, кажуць аб монахраматычным каэфіцыенце паглынання. Іншая ўжывальная ў такіх акалічнасцях назва мае тое ж значэнне, — паглынальная здольнасць[3] цела. Калі спектр падаючага на цела выпрамянення шырокі, то адпаведны каэфіцыент паглынання называюць інтэгральным. У агульным выпадку значэнне каэфіцыента паглынання цела залежыць як ад уласцівасцей самога цела, так і ад вугла падзення, спектральнага саставу і палярызацыі выпрамянення. Каэфіцыент унутранага паглынанняУ большай ступені характарызуе здольнасць паглынаць выпрамяненне матэрыяламі, а не целамі. Адпаведна, у адрозненне ад каэфіцыента паглынання ў яго вызначэнні выкарыстоўваецца не агульны паток , які ўпаў на на паверхню цела, а паток , што прайшоў праз уваходную паверхню цела. Такім чынам, каэфіцыент унутранага паглынання вызначаецца з суадносін[1]: Паток пры гэтым звязаны з роўнасцю: дзе — каэфіцыент адлюстравання. У агульным выпадку, пры распаўсюджванні паралельнага пучка выпрамянення ў асяроддзі, дзе адначасова мае месца паглынанне і рассейванне выпрамянення, каэфіцыент унутранага паглынання звязаны з натуральнымі паказчыкамі паглынання і рассейвання суадносінамі: дзе - адлегласць, пройдзеная выпрамяненнем у асяроддзі. Гл. таксама
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia