Каіс аль-Хазалі
Каіс Хазалі[3] (араб. قيس الخزعلي; нар. 24 красавіка 1974[1] ці 20 чэрвеня 1974, Sadr City[d][4]) — заснавальнік і кіраўнік «спецыяльных груп» у Іраку з чэрвеня 2006 года і да палону брытанскімі войскамі ў сакавіку 2007 года[5]. Іракская вайнаБудучы кіраўніком «спецыяльных груп», Каіс Хазалі кіраваў кантрабандай зброі, фарміраваннем эскадронаў смерці для арганізацыі рэлігійнага гвалту, выкраданняў людзей і забойстваў, і ў прыватнасці напад на амерыканскія сілы ў Кербеле 20 студзеня 2007 года[6][7]. Быў паслядоўнікам Муктада ас-Садра, але быў выключаны з яго групоўкі «Армія Махдзі» ў 2004 годзе за «несанкцыянаваныя распараджэнні» і заснаваў сваю ўласную групоўку «Асаіб Ахль аль-Хак», таксама вядомую як «сетка Хазалі». Арышт і вызваленнеУ ноч на 20 сакавіка 2007 года Хазалі брытанскі спецназ Асаблівай паветранай службы (SAS) здзейсніў штурм дома Каіса Хазалі ў Басры, і арыштаваў яго разам з братам і ліванскім саветнікам без ахвяр, акрамя таго былі атрыманы каштоўныя звесткі[8]. На час зняволення Каіса Хазалі выконваючым абавязкі лідара «Асаіб Ахль аль-Хак» стаў Акрам аль-Кабіна[9]. У студзені 2010 года Каіса Хазаі быў вызвалены ў абмен на Пітэра Мура, які быў выкрадзены іракскімі паўстанцамі[10]. У снежні таго ж года камандзіры Спецыяльных груп Абу Дэраа і Мустафа аш-Шэйбані атрымалі дазвол вярнуцца ў Ірак і заявілі, што працягнуць працаваць з Каіса Хазалі[11]. ПераследУ снежні 2019 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць Каіса Хазалі за «ўдзел у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў Іраку»[12]. 31 снежня 2019 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа назваў Каіса Хазалі, нароўні з Абу Махдзі аль-Мухандзісам, Хадзі аль-Амірам і Фаліхам аль-Фаядам, адказнымі за напад на пасольства ЗША ў Багдадзе[13]. 3 студзеня 2020 года ЗША аб’явілі «Асаіб Ахль аль-Хак» замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй, а Каіса Хазалі і яго брата Лаіта Хазалі — міжнароднымі тэрарыстамі[14]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia