Асаіб Ахль аль-Хак
Асаіб Ахль аль-Хак (араб. عصائب أهل الحق — «Ліга праведнікаў») — шыіцкая ісламісцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае ў Іраку і Сірыі. Мае праіранскую накіраванасць і была пад заступніцтвам іранскага генерала, камандуючага спецпадраздзяленнем «Кудс» Касема Сулеймані. Групоўка цесна звязаная з ліванскай партыяй Хезбала і ў сваёй ідэалогіі спасылаецца на Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. Да 2007 года аб «Асаіб Ахль аль-Хак» ведалі нямногія, а дэбют фарміравання ў якасці ўдарнай сілы генерала Сулеймані прыйшоўся на студзень 2007 года, калі яны напалі на амерыканскі ваенны аванпост у святым шыіцкім горадзе Кербела. Праз некалькі месяцаў лідар групоўкі Каіса Хазалі, яго брат Лаіс Хазалі і высокапастаўлены член Хезбалы Алі Муса ад-Дадкук былі захоплены SAS блізу Басры. Пасля гэтага былі прыняты меры па легітымізацыі арганізацыі. У маі 2007 года «Асаіб Ахль аль-Хак» захапіла брытанскага ІТ-кансультанта Піцера Мура і чацвёра яго целаахоўнікаў ва ўсходнім Багдадзе. Пітэр Мур быў вызвалены пасля таго, як браты Хазалі былі выпушчаны з амерыканскіх турмаў у Іраку[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia