Кебрада-дэ-Умаўака
Кебрада-дэ-Умаўака (ісп.: La Quebrada de Humahuaca) — старажытны шлях на паўночным захадзе Аргенціны. Аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Старажытны шлях выкарыстоўваўся на працягу апошніх 10 тыс. гадоў і мае назву "Дарога інкаў". Дагістарычныя паляўнічыя, інкі, заваёўнікі і змагары за незалежнасць у 19-20 стст. хадзілі гэтай дарогай уздоўж даліны Рыа-Грандэ. Вялікай імперыі інкаў была патрэбна добра адладжаная сістэма зносін. Асобныя ўчасткі магістраляў пабудавалі іх папярэднікі, але інкі пашырылі і палепшылі гэтыя дарогі. Брукаваныя дарогі вытрымлівалі любыя ўмовы надвор'я і былі прызначаныя для пешаходаў і караванаў. Праз кожныя 2,5 км стаялі кур'ерскія станцыі, паміж паказальнікамі адлегласцяў было крыху болей за 7 км. Праз 20-30 км размяшчаліся станцыі для адпачынку з загонамі для лам і запасамі правізіі. Праз рэкі і цясніны былі перакінутыя каменныя, драўляныя ці канатныя масты. Дзякуючы гэтым дарогам і развітай кур'ерскай службе інкі маглі перадаваць інфармацыю за тысячы кіламетраў за некалькі дзён. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia