Ісчыгуаласта і Талампая
Ісчыгуаласта і Талампая (ісп.: Parque provincial de Ischigualasto, ісп.: Talampaya) — даліны на заходняй ускраіне аргенцінскіх гор Сьера-Пампеанас. Аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На іх тэрыторыі знаходзяцца два аднайменныя Нацыянальныя паркі. З’яўляюцца аднымі з буйнейшых палеанталагічных і археалагічных паркаў у свеце. Плошча — 275 369 га. Талампая — адзінае месца на планеце Зямля, дзе знойдзены акаменелыя фрагменты ўсіх прадстаўнікоў флоры і фаўны трыясавага перыяду (250—205 млн гадоў таму). Нацыянальны парк Ісчыгуаласта знаходзіцца ў правінцыі Сан-Хуан і вядомы таксама пад назвай «Лунная даліна». У ім захаваліся акаменеласці дрэваў і жывёл, якія адносяцца да 25 розных родаў. Дзіўным феноменам Ісчыгуаласта з’яўляецца «Згублены горад» — тэрыторыя з мноствам геаметрычных формаў з пяску і каменя. Фармаванне гэтага дзіўнага ландшафта адбывалася на працягу мільёнаў гадоў пад уплывам вятроў і дажджоў. На тэрыторыі паркаў знойдзены сляды старажытнай культуры інкаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia