Кеміль Гусейнавіч Асадаў

Кеміль Гусейнавіч Асадаў
Дата нараджэння 25 лютага 1938(1938-02-25) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Вучоба
Член у

Кеміль Гусейнавіч Асадаў (нар. 25 лютага 1938, г. Нахічэвань, Азербайджан) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 лютага 1938 года ў горадзе Нахічэвань. Скончыў у 1962 годзе архітэктурны факультэт Азербайджанскага політэхнічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].

Жыве ў г. Гродна[1].

Творчасць

Працуе як афарміцель інтэр'ераў, а таксама ў акварэлі. Асноўныя работы: інтэр’еры ў рэстаранах «Гродна» (г. Беласток, Польшча), «Беласток», «Вясёлка», у Палацы хімікаў, палацы «Юнацтва», кінатэатры «Кастрычнік», абласным драматычным тэатры (усе ў Гродна); акварэлі «Перад навальніцай», «Жаночы партрэт»[1].

Крыніцы

  1. а б в г Асадаў Кеміль Гусейнавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya