Кендрык Ламар
Кендрык Ламар Дакварт (англ.: Kendrick Lamar Duckworth; нар. 17 чэрвеня 1987[1], Комптан, акруга Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША[5][1]) — амерыканскі рэпер. На працягу кар'еры Ламар атрымаў мноства ўзнагарод, у тым ліку 22 прэміі «Грэмі», «Эмі», Brit Awards, чатыры ўзнагароды American Music Award, шэсць прэмій Billboard Music Awards, 11 прэмій MTV Video Music Awards (уключаючы дзве перамогі ў намінацыі «Відэа года») і рэкордныя 37 узнагарод BET Hip Hop Awards. Часопіс Time уключыў яго ў спіс «100 самых уплывовых людзей свету» ў 2016 годзе[6]. Канцэртныя туры Damn Tour (2017-2018) і Big Steppers Tour (2022-2024), сталі аднымі з самых касавых у гісторыі рэпу[7]. Тры яго альбомы ўвайшлі ў абноўлены спіс «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў» (2020) па версіі Rolling Stone[8][9]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia