Кентаўр (фільм, 2017)
«Кентаўр» (англ.: Centaur) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Актана Арыма Кубата . Сумесная вытворчасць Кыргызстана, Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Японіі[3]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4]. Сюжэт«Кентаўр» — ціхі, сціплы, злёгку дзівакаваты чалавек, былы кінамеханік, які зараз працуе дзе давядзецца. Ён верыць, што кыргызскі народ калісьці быў адзіным і непераможным дзякуючы сваім коням. Але з часам людзі ўявілі сябе багамі і сталі жорсткімі і чэрствымі. За гэта Нябёсы пазбавілі іх дабрабыту і сілы. Зняць праклён здольны толькі вершнік, гатовы скакаць ноч напралёт з малітвай аб прабачэнні. Так, паверыўшы ў легенду, «Кентаўр» становіцца канакрадам. Але яго таямніца не можа захоўвацца вечна. Калі выявіцца праўда, герою трэба будзе вырашыць лёс сваёй сям’і, аднавяскоўцаў і свой уласны[4]. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia