Керсці Кальюлайд
Керсці Кальюлайд (эст.: Kersti Kaljulaid; нар. 30 снежня 1969, Тарту) — эстонскі палітык, 3 кастрычніка 2016 года была абрана прэзідэнтам Эстоніі. Уступіла на пасаду 10 кастрычніка 2016 года. БіяграфіяДзяцінсктва і юнацтваНарадзілася 30 снежня 1969 года ў горадзе Тарту. У 1987 годзе скончыла Талінскую сярэднюю школу № 44, а ў 1992 — факультэт біялогіі Тартускага ўніверсітэта. У 2001 годзе атрымала ступень магістра дзелавога адміністравання ў Тартускім універсітэце. Палітычная кар’ераБыла членам Эстонскага геннага фонду і членам куратараў Тартускага ўніверсітэта. З 2011 года ўзначальвае савет Тартускага ўніверсітэта. У 1998—1999 гадах працавала кіраўніком праекта ў аддзеле банкаўскіх інвестыцый Hansapank Markets. У 1999 годзе была дарадцам па эканоміцы на той момант прэм’ер-міністра Эстоніі Марта Лаара. У лютым 2002 года назначана кіраўніком аддзела кіраўніцкага ўліку электрастанцыі «Іру». У верасні 2002 года прызначана дырэктарам гэтай электрастанцыі. З 2001 па 2004 год была членам партыі «Саюз айчыны». З мая 2004 года па верасень 2016 года працавала прадстаўніком Эстоніі ў Еўрапейскай падліковай палаце. З 2010 па 2014 год адказвала за методыку кантролю і гадавыя справаздачы. З 2014 года кіравала правядзеннем аўдыту па сельскай гаспадарцы і правядзеннем рэформы структуры палаты. З верасня ўзначальвала ўтвораны пры канцылярыі Рыйгікогу савет па маніторынгу развіцця. 3 кастрычніка 2016 года па выніках выбараў Керсці Кальюлайд стала кіраўніком дзяржавы. Яна атрымала 81 голас, на месцы прысутнічала 98 дэпутатаў парламента з 101[4]. На чале дзяржавы10 кастрычніка 2016 года Керсці Кальюлайд заступіла на пасаду Прэзідэнта Эстоніі. Яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам у гісторыі краіны[5]. У снежні 2017 года Кальюлайд паведаміла, што плануе месяц працаваць у рускамоўнай Нарве, каб паказаць, што эстонская абшчына, эстонскае грамадства прысутнічае тут і шануе Нарву[6]. У 2019 годзе Прэзідэнт Эстоніі падкрэсліла, што нізкі ўзровень валодання эстонскай мовай прывёў да таго, што ў буйных гарадах існуе сацыяльная ізаляцыя прадстаўнікоў рускай абшчыны. Паводле яе слоў, у краіны ёсць адзіная дзяржаўная мова, і перад Эстоніяй стаіць задача, каб усе выхаванцы ў дзіцячых садках і выпускнікі школ размаўлялі па-эстонску[7]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia