Клапоўнік пасяўны
Клапо́ўнік пасяўны[1], крэс-сала́та[1] (Lepidium sativum) — кветкавая расліна роду Клапоўнік (Lepidium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[1] см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, мяцёлкападобнае. Корань расліны тонкі. Верхняе лісце простае, суцэльнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае — перыста- або двойчыраздзельнае ці лопасцевае, з чаранкамі. Кветкі белага або ружовага колеру, у гронках. Плод — крылаты стручок. Насенне жаўтавата-бурага колеру. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Азіі і Паўночнае Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), натуралізавалася амаль паўсюдна[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Марозаўстойлівая[1]. Лепш расце на на лёгкіх глебах у вільготных і паўзацененых месцах[1]. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Гаспадарчае значэннеВырошчваецца ў якасці харчовай расліны (прыправа і зеляніна на салату). Багатая на мінеральныя солі, вітаміны, гліказід лепідзін[1]. У насенні маецца да 25 % тлустага алею[1]. Лекавая і меданосная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia