Класіфікацыя моўКласіфікацыя моў — размежаванне моў свету пры іх параўнальным вывучэнні па пэўных таксанамічных рубрыках у адпаведнасці з прынцыпамі, якія вынікаюць з агульнай мэты даследавання і на падставе пэўных адзнак. Пытанні класіфікацыі моў актыўна распрацоўваюцца з пач. XIX ст. Існуюць 4 асноўныя віды класіфікацыі моў: генеалагічная, арэальная, тыпалагічная і сацыялінгвістычная.[1] Генеалагічная класіфікацыяГенеалагічная класіфікацыя не залежыць ад лакалізацыі моў. Праводзіцца на аснове вывучэння роднасці моў параўнальна-гістарычным мовазнаўствам. Мае абсалютны характар (кожная мова адносіцца да адной пэўнай генеалагічнай групы і не можа змяніць гэтай прыналежнасці). Генеалагічнае падабенства з цягам часу сціраецца. Арэальная класіфікацыяДля арэальнай класіфікацыі істотны тэрытарыяльны паказчык. Яна ўлічвае прыкметы, звязаныя з моўнымі кантактамі і ўзаемаадносінамі паміж мовамі ці дыялектамі. Характарызуецца большай або меншай устойлівасцю ў залежнасці ад абраных параметраў класіфікацыі. Арэальнае падабенства ў выпадку канвергентнага развіцця моў можа з цягам часу ўзмацняцца. Тыпалагічная класіфікацыяЗаснавана на паняцці падабенства (фармальнага ці семантычнага) моў. Тыпалагічная класіфікацыя моў заўсёды адносная і гістарычна зменлівая з прычыны зменлівасці структуры мовы і яе тэарэтычнага асэнсавання. Сацыялінгвістычная (функцыянальная) класіфікацыяГрунтуецца на вызначэнні аб'ёму і структуры камунікацыі на той ці іншай мове. Сацыялінгвістычныя характарыстыкі моў з цягам часу мяняюцца. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia