Клаус Кроль
Клаус Кроль (ням.: Klaus Kröll, нар. 24 красавіка 1980 г., Эбларн) — аўстрыйскі гарналыжнік, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў, пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялізуецца ў хуткасных дысцыплінах (выступае толькі ў хуткасным спуску і супергіганце). Чэмпіён свету сярод юніёраў 1999 года ў супергіганце і чэмпіён свету сярод юніёраў 2000 года ў хуткасным спуску. У Кубку свету Кроль дэбютаваў у 2000 годзе, у студзені 2009 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету, у супергіганце. Усяго на сённяшні дзень мае 6 перамог на этапах Кубка свету, 4 у хуткасным спуску і 2 у супергіганце. 3 з сваіх 6 перамог Клаўс атрымаў у нарвежскім Квітфіёле. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляюцца для Кроля 7-е месца ў сезоне 2011/12. У тым жа сезоне Клаус выйграў залік хуткаснага спуску ў рамках Кубка свету. На Алімпіядзе-2006 у Турыне заняў 22-е месца ў хуткасным спуску. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стаў 9-м у хуткасным спуску. За сваю кар'еру выступаў на двух чэмпіянатах свету: 10-е месца ў супергіганце і 9-е месца ў хуткасным спуску ў 2009 годзе ў Валь-д'Ізерэ, 11-е месца ў хуткасным спуску ў 2011 годзе ў Гарміш-Партэнкірхене. Перамогі на этапах Кубка свету (6)
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia