Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская
Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская (у дзявоцтве Ханыкава, 1845 — 1910) — княгіня, жонка Мікалая Іванавіча Святаполк-Мірскага, адна з уладальніц Мірскага замка. Бацькі Клеапатры Міхайлаўны: Міхаіл Ханыкаў і Соф'я Энгельгарт. У 1868 годзе ўзяла шлюб з Мікалаем Іванавічам Святаполк-Мірскім, на іхнім вяселлі прысутнічаў сам імператар Мікалай I з жонкай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася сем дзяцей, акрамя таго Клеапатра Міхайлаўна выхоўвала траіх дзяўчынак. У 1898 годзе пасля смерці мужа Мікалая Іванавіча стала ўладальніцай Мірскага замка. Каб ушанаваць памяць пра мужа, каля Мірскага замка пабудавала сямейную капліцу-пахавальню па праекту пецярбургскага акадэміка архітэктуры P. Р. Марфельда. У капліцу быў перанесены труна мужа, а таксама астанкі сына Уладзіміра, які памёр у 1906 годзе ў Егіпце. У 1910 годзе Клеапатра Міхайлаўна памёрла, пахавана ў капліцы-пахавальні Святаполк-Мірскіх. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia