Клецкая беларуская гімназія
![]() Клецкая беларуская гімназія — беларуская сярэдняя навучальная ўстанова, якая існавала ў Клецку ў 1924—1931. ГісторыяЗаснавана ў 1924 годзе ініцыятывай беларускай грамадскасці Клецка і навакольных вёсак з дазволу польскіх улад. Утрымлівалася на ахвяраванні і аплаты за навучанне. Дырэктарам быў Р. Якубёнак. Прымаліся вучні, якія скончылі 4 класы народнага вучылішча. Выпускныя экзамены навучэнцы здавалі ў Віленскай або Навагрудскай гімназіях. За час існавання гімназія выпусціла 3 патокі абітурыентаў, каля 20 атрымалі пасведчанні пра сярэднюю адукацыю. У 1924/25 навуч. г. займалася 58 юнакоў і дзяўчат у 1—4-м класах і 20 у падрыхтоўчым, у асноўным дзеці местачкоўцаў, сялян з навакольных вёсак Клеччыны і Стаўбцоўскага павета. У 1925/26 — 78 вучняў у 1—5-м класах і 20 у падрыхтоўчым, У 1930/1931 навучальным годзе налічвала 160 вучняў у 1—8-м класах з усёй Заходняй Беларусі. Для маламаёмных сялянскіх дзяцей адкрыты 3 інтэрнаты, іх вызвалялі ад платы за навучанне. Выкладчыкамі працавалі В. Арэнь, Чарнецкі, В. Сініцына, В. Русак, Я. Драчан, М. Рудакевіч. А. Кішкель, Ю. Мушкат, А. Валынчык,[1] Ганна Малойла і іншыя. Пры гімназіі быў лiтаратурны гурток, які пазней пераўтварыўся ў лiтаратурна-мастацкi, а таксама хор i аркестр У канцы 1920-х гадоў у гімназію паступова пранікала палітызацыя, якая спачатку мела нацыянальна-адраджэнскі характар. У 1928 годзе створана падпольная камсамольская арганізацыя, гімназісты падтрымлівалі сувязь з Беларускім сялянска-работніцкім клубам «Змаганне». У 1929 годзе гімназію папоўніла група гімназістаў, выключаных за рэвалюцыйную дзейнасць з Віленскай, Навагрудскай і Радашковіцкай гімназій. На тэрыторыі сучаснага Клецкага раёна ў 19 вёсках навучэнцы гімназіі стварылі камуністычныя ячэйкі, у якіх было 88 камсамольцаў. У жніўні 1931 года дэфензіва выкрыла падпольную дзейнасць навучэнцаў гімназіі і правяла арышты. Гімназія закрыта польскімі ўладамі. У канцы 1932 года адбыліся судовыя працэсы, больш за 20 гімназістаў засуджаны на розныя тэрміны турэмнага зняволення.[1] ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia