Клод Жазеф Вернэ
Клод Жазе́ф Вернэ́ (фр.: Claude Joseph Vernet, часта без першага імя — Жазеф Вернэ; 14 жніўня 1714, Авіньён — 3 снежня 1789, Луўр, Парыж) — французскі жывапісец. Біяграфія![]() Клод Жазеф Вернэ — французскі жывапісец, бацька мастака Карла Вернэ і дзед мастака Араса Вернэ. Нарадзіўся ў Авіньёне, вучыўся ў Італіі ў Бернардзіна Ферджоні і Адрыен Манглард[1][2][3][4] і стаў адным з самых выбітных пейзажыстаў свайго часу. Пры жыцці праславіўся, галоўным чынам, відарысамі марскіх бур, якія, у прыватнасці, падабаліся расійскаму імператару Паўлу I. У 1754—1762 гадах па заказе караля Людовіка XV напісаў серыю карцін «Порты Францыі» (Парыж, Луўр), стварэнню якіх папярэднічаў шэраг эцюдаў з натуры. Яго вялікія палотны набываліся для ўпрыгожвання палацаў па ўсёй Еўропе, у наш час знаходзяцца ва ўсіх буйных еўрапейскіх музеях. Адна з найбуйнейшых калекцый — у Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. З малюнкаў К. Ж. Вернэ рабіліся гравюры. Найбольш вядомыя карціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia