Клявіца
Клявіца — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Клява (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 136 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца за 3 км на поўнач ад вёскі Стайчанка, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Бярозаўка. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна Коявіцы трапецападобная, шырынёй 0,9—1,5 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 50—200 м (месцамі да 700 м), у сярэдняй і нізкай плыні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (вусце — 2 км на ўсход ад вёскі Лісітнік). Шырыня ракі ў межань у нізкай плыні да 8 м. Каля ракі населеныя пункты: Стайчанка, Вярхлёўка, Гацец, Кукарава, Пагост, Хватаўка. Каля вёсак Стайчанка, Вярхлёўка і Гацец на рацэ плаціна і сажалка. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia