Кляштар канонікаў латэранскіх (Быхаў)
Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Быхаве, узведзены ў XVII ст. Знаходзіцца на высокім правым беразе ракі Дняпро, на поўнач ад замка. У склад комплексу ўваходзіў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які ў 1960-я зруйнавалі савецкія ўлады. Гісторыя![]() ![]() У 1619 уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам пад тытулам Святога Казіміра. У 1765 тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Пасля здушэння вызваленчага паўстання (1830—1831) улады Расійскай імперыі скасавалі кляштар[2], у будынках якога размясцілася жаночая гімназія. Пазней у кляштарным корпусе працавала расійская вязніца. У наш час у колішнім кляштары працуе аўтамабільная школа, будынак дагэтуль не вярнулі каталікам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia