Свята-Троіцкая царква (Быхаў)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у горадзе Быхаве Магілёўскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Куйбышава, 2[1]. ГісторыяЦарква ў гонар Святой Троіцы пабудавана з дрэва ў 1890—1899 гадах. У савецкі час у храме знаходзіўся цудатворны абраз 1659 года «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская», які дагэтуль захоўваўся ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры[2][3]. 25 ліпеня 2010 года абраз быў урачыста перанесены са Свята-Троіцкай царквы ў Быхаве ў адноўлены Свята-Узнясенскі манастыр[4]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Архітэктурна вырашана падоўжна-восевай крыжова-купальнай кампазіцыяй з пяціграннай апсідай і бакавымі прыдзеламі. Прытвор і бабінец аб’яднаны ў адзіны прамавугольны аб’ём, завершаны ад франтальнага фасада двух’яруснай васьмерыковай званіцай з самкнутым гранёным купалам. Такім жа купалам з макаўкай завершаны васьмігранны светлавы барабан над сяродкрыжжам. Тры ўваходы ў храм аформлены двухслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, апярэзаны простым карнізам. У інтэр’еры сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем на ветразях. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia