Кляштар місіянераў (Лыскава)
Кля́штар місіяне́раў — манастырскі комплекс у Лыскаве Пружанскага раёна, збудаваны ў XVIII стагоддзі. У склад комплексу ўваходзяць Траецкі касцёл і жылы корпус. Кляштар місіянераў — помнік архітэктуры позняга барока, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. МінуўшчынаМураваны барочны касцёл і жылы корпус збудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя манахі-місіянеры. Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе корпуса размяшчаліся кузня і трапезная. Цяпер у будынку дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя. АрхітэктураЖылы корпус — двухпавярховы П-падобны будынак. Галоўны ўсходні фасад павернуты ў бок касцёла. Сцены па перыметры апярэзаны пілястрамі. Бакавыя часткі фасаду падзеленыя карнізнай цягай на 2 ярусы. Пілястры ніжняга ярусу апрацаваныя рустыкай. Вокны першага паверху знаходзяцца ў аркавых нішах, другога — акаймаваны простымі ліштвамі. Скляпенні калідора цыліндрычныя з распалубкай, памяшканняў — крыжовыя. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia