Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава)
Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Лыскаве Пружанскага раёна[2], збудаваны ў XVIII стагоддзі. Помнік архітэктуры позняга барока. Мінуўшчына![]() У 1527 годзе ваявода віцебскі і староста жмудскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве драўляны касцёл[3], перададзены Янам Быхаўцам у 1751 годзе манахам-місіянерам. У 1763—1785 гг. яны збудавалі на гэтым месцы мураваны Троіцкі касцёл у стылі віленскага барока. У 1818 да яго прыбудавана вежа. У 1841 касцёл стаў парафіяльным. У 1866 ў сувязі з падзеямі паўстання 1863 года перабудаваны ў праваслаўную царкву і набыў рысы класіцызму (архітэктар Ф. Афанасьеў). 22 ліпеня 1880 ад маланкі згарэў гонтавы дах, засталася толькі мураваная частка[4]. У 1883—84 гг. архітэктар П. І. Залатароў правёў рэстаўрацыю: зрабіў новыя скляпенні, замяніў кроквенныя канструкцыі даху і пакрыццё. У 1921, за польскім часам, касцёл вернуты каталікам. У 50-я гады XX стагоддзя моцна разбураны. У 1960 афіцыйна зачынены, царкоўнае начынне перавезена ў ружанскі касцёл[5]. Ля касцёла знаходзіцца магіла польскага паэта і драматурга Францішка Карпінскага. АрхітэктураСтылістыка, час збудавання і рэгіён дазваляюць меркаваць, што ва ўзвядзенні касцёла прыняў удзел прыдворны архітэктар А. Сапегі Ян Самуэль Бекер, майстар барочнага класіцызму. Будынак касцёла складаецца з высокага прамавугольнага нефа, алтарнай апсіды і бакавых капліц, перакрытых крыжовымі скляпеннямі, амаль квадратных у плане. Бакавыя крылы трансепта і сакрысцій маюць крыжовыя скляпенні. Вежа на галоўным фасадзе чатырох'ярусная; не мае ў плане ніводнай прамой лініі; магутнымі падугамі адыходзіць ад фасаднай сцяны. Куты вежы ўмацаваныя слаістымі пілястрамі ў спалучэнні з паўкалонамі і падпорнымі элементамі ў выглядзе валют. Антаблемент падзяляе яе на высокую ніжнюю частку і верхнія ярусы тэлескапічнай будовы. Над уваходам у храм размешчаныя вузкія арганныя хоры. Асноўнае памяшканне касцёла зальнае. Інтэр'ер аформлены пілястрамі іанічнага і кампазіцыйнага ордара, паміж якімі невялікія аркі, над якімі прамавугольныя вокны. Калоны размаляваныя пад мармур. У інтэр'еры паўночнай капліцы ўцалелі фрагменты манахромнага роспісу ў тэхніцы грызайль. Святары касцёла
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia