Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж
Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж — каледж у г.Клімавічы, створаны 5 мая 1932 г. пастановай № 344 Народнага Камісарыята Земляробства БССР на базе ФЗВ як пчалаводны тэхнікум. СтвораныПершы выпуск спецыялістаў сельскай гаспадаркі адбыўся ў 1933 г. 47 чалавек атрымалі дыпломы тэхнікаў-пчалаводаў. У 1935 г. у заатэхнічным тэхнікуме (так ён стаў называцца з гэтага года) на двух аддзяленнях — пчалаводным і заатэхнічным, вучылася ўжо 120 чалавек. У 1944 г. створана ветэрынарнае аддзяленне. Праведзены першы пасляваенны набор — 165 навучэнцаў на тры аддзяленні — пчалаводнае, заатэхнічнае і ветэрынарнае. А праз год, ужо ў снежні 1945 г., адбыўся першы выпуск спецыялістаў. У 1979 г. створана завочнае заатэхнічнае аддзяленне. З 1944 г. тэхнікум меў статус ветзаатэхнікума, зааветтэхнікума, з 1970 г. — саўгаса-тэхнікума, з 1997 г. — сельскагаспадарчага тэхнікума, з 2002 г. — Установа адукацыі «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж». Аддзяленні
Дырэктары
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia