Клімавіцкі манетны скарб

Клімавіцкі манетны скарб — самы буйны з вядомых на Беларусі скарбаў антычных манет. Знойдзены ў Клімавічах (Магілёўская вобласць) у 1804 годзе. На сучасны момант месцазнаходжанне не вядома.

Складаўся з 1815 сестэрцыяў і дэнарыяў «першых рымскіх імператараў». Знаходку здалі ў Прыдворнае Казначэйства (Пецярбург), адтуль 8.12.1804 года яе перадалі ў Эрмітаж і праз 9 дзён вярнулі назад. Далейшы лёс невядомы. Схаваны, магчыма, у II ст. н. э.[1]

Зноскі

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 1993. С.331

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya