Клімакс (фізіялогія)

Клімакс (ад грэч. Κλῖμαξ — лесвіца) — перыяд у жыцці біялагічнай асобіны, які характарызуецца інвалюцыяй, згасаннем функцыі палавой сістэмы, што адбываюцца ў сувязі з узроставымі зменамі. У адносінах да жаночай асобіны чалавека таксама ўжываюць тэрмін менапаўза.

У жанчын спыняецца магчымасць мець дзяцей, што характарызуецца нерэгулярнасцю або поўным спыненнем менструацый. У сярэднім надыходзіць прыкладна ў 50 гадоў, але гэты час можа значна вагацца. Звычайна працякае спакойна, але некаторыя жанчыны пераносяць клімакс вельмі цяжка, з парушэннем крывянога ціску, нервовымі разладамі і інш. З 1950-х гадоў пачала прымяняцца замяшчальная гарманальная тэрапія, пры якой ужываюць эстраген асобна або разам з прагестэронам, якія дапамагаюць супрацьстаяць гэтаму стану.

Прычыны наступлення клімаксу ў тым, што гарманальны ўзровень наўпрост звязаны з фалікуламі ў яечніках, а іх запас пасля 40-42 гадоў практычна вычэрпваецца, што спыняе паспяванне яйкаклетак[1].

Эўфемізмы

У беларускай мове існавала пэўная колькасць эўфемізмаў, якімі жанчыны азначалі гэты перыяд: пра надыход клімаксу казалі «свае ча́сы ўнікаюць», хварэць сваімі часамі[2], сакрашчэнне[3], выйсці з лет, выйсці з дзяцей[4].

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya