Клімент Васілевіч Квітка
Клімент Васілевіч Квітка (4 лютага (23 студзеня) 1880, с. Хмялёў, цяпер Роменскі раён, Сумская вобласць — 19 верасня 1953; Масква) — украінскі музыказнаўца-фалькларыст. Адзін з заснавальнікаў савецкай музычнай этнаграфіі. Аўтар шматлікіх тэарэтычных прац, прысвечаных украінскаму музычнаму фальклору. Яму належаць таксама працы па вывучэнні народных музычных інструментаў, навучальныя і метадычныя дапаможнікі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі. Распрацаваў новую методыку палявой працы, тэарэтычныя асновы этнамузыкальнай сацыялогіі і гісторыка-параўнальнага вывучэння музыкі этнічна роднасных народаў (славян, цюрак). Зрабіў шэраг важных адкрыццяў у вобласці паходжання і распаўсюджвання першабытных гукашэрагаў, храматызмаў, рытмічных архетыпаў і народных музычных інструментаў. Істотнае значэнне маюць і яго працы па крытыцы крыніц. К. В. Квітка сабраў звыш 6000 украінскіх, рускіх, беларускіх і інш. народных песень. Квітка зрабіў унікальныя запісы на фанограф дум кабзара Ігната Ганчарэнкі, галасоў Лесі Украінкі і Івана Франко. Таму нездарма яго называюць заснавальнікам украінскай музычнай этнаграфіі. Зборнікі песень
Артыкулы і даследаванні
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia