Клінтан Ромешэй
Клінтан Ловар «Клінт» Ро́мешэй (англ.: Clinton LaVor "Clint" Romesha; 17 жніўня 1981) — сяржант арміі ЗША ў адстаўцы. За подзвіг падчас бою за Камдэш у Афганістане (2009) атрымаў вышэйшую ваенную ўзнагароду ЗША — Медаль Пашаны. Дэмабілізаваўся ў 2011 годзе. Жыве і працуе ў штаце Паўночная Дакота. БіяграфіяРаннія гадыРомешэй нарадзіўся ў жніўні 1981 года[1] ў Лэйк-Сіці, штат Каліфорнія. Яго дзед — ветэран Другой сусветнай вайны, які ўдзельнічаў у бітве за Нармандыю, а бацька ветэран В’етнамскай вайны, які пасля стаў лідарам царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). У дзяцінстве Ромешэй захапляўся хакеем[2]. У сваёй сям’і з’яўляецца чацвёртым з пяці дзяцей. Ромешэй наведваў семінарыю на працягу чатырох гадоў у сярэдняй школе, але ў рэшце рэшт вырашыў адмовіцца ад ідэі стаць місіянерам царквы мармонаў. У 1999 годзе Ромешэй скончыў Surprise Valley High School. У верасні 1999 года залічаны ў армію, прайшоўшы асноўную баявую падрыхтоўку і пазней пашыранае індывідуальнае навучанне ў Форт-Нокс, штат Кентукі. Ромешэй быў прызначаны ў якасці наводчыка танка M1 Abrams 1-га батальёна 63-й бранятанкавага палка. Спачатку служыў у Германіі і Косаве, а пазней у Паўднёвай Карэі. Пасля таго, як адзін з яго знаёмых быў забіты ў Іраку, ён добраахвотна адправіўся на Іракскую вайну, дзе служыў ужо ў пяхоце. У маі 2009 года яго падраздзяленне перадыслакавалі ў Афганістан[3]. Бой за КамдэшПадраздзяленне, у якім служыў Ромешэй, абараняла аванпасты ў раёне н. п. Камдэш, правінцыі Нурыстан. Аванпост размяшчаўся ў акружанай гарамі даліне і пастаянна падвяргаўся нападам. Мяркуючы, што мясцовая пазіцыя непрыдатна для абароны, камандаванне арміі ЗША прыняло рашэнне аб закрыцці аб’екта да кастрычніку 2009. Ранняй раніцай 3 кастрычніка 2009 атрады талібаў напалі на пост з трох бакоў. Сілы нападнікаў складалі прыкладна 300 чалавек, узброеных, акрамя лёгкай стралковай зброі, мінамётамі, ручнымі гранатамётамі і кулямётамі. Сілы кааліцыі налічвалі прыкладна 85 чалавек, у тым ліку ваеннаслужачых арміі ЗША, інструктараў з Латвіі і 35 салдат салдат-афганцаў, якія пры першых гуках бою пакінулі свае пазіцыі[4]. Нападнікам удалося захапіць склад баепрыпасаў паста. На працягу першых трох гадзін бою абаронцы паста знаходзіліся пад моцным мінамётным і ружэйным агнём. Талібам удалося ўварвацца на ахоўную тэрыторыю. Нягледзячы на моцны агонь, сяржант Ромешэй пакінуў сховішча і перамясціўся ў суседнюю казарму, аказаўшы тым самым падтрымку яе абаронцам, якія знаходзіліся пад агнём снайпера Талібану[4]. Затым Ромешэй сабраў групу з пяці чалавек і, нягледзячы на моцны агонь, павёў яе ў атаку на склад боепрыпасаў. Пры гэтым ён здушыў кулямётную пазіцыю баевікоў. Атакуючы другую кулямётную кропку, Ромешэй быў паранены асколкамі гранаты ў шыю, плячо і рукі[5][6]. Нягледзячы на раненне, сяржант даў цэлеўказанне сілам паветранай падтрымкі, што дазволіла знішчыць да 30 талібаў. Пры гэтым некалькіх з іх Ромешэй знішчыў асабіста. Нягледзячы на тое, што ён сам знаходзіўся пад агнём, сяржант прыкрываў агнём параненых таварышаў; некалькіх параненых вайсковец асабіста вынес з-пад агню. Дзеянні Ромешэя далі магчымасць іншым абаронцам паста перагрупавацца і ў выніку адбіць напад праўзыходных сіл праціўніка[5]. Далейшае жыццё4 красавіка 2011 года Ромешэй пакінуў армію. Пасля ваеннай службы пераехаў у Паўночную Дакоту, дзе жыла яго сястра. Зараз працуе ў нафтавай прамысловасці ў якасці спецыяліста па бяспецы. У 2016 годзе была апублікавана яго кніга «Чырвоны звод», прысвечаная бою за Камдэш[7]. УзнагароджаннеСяржант Ромешэй атрымаў Медаль Пашаны з рук прэзідэнта ЗША Барака Абамы на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася ў Белым Доме 11 лютага 2013[5][8]. Ён стаў чацвёртым у шэрагу жывых, узнагароджаных гэтай наградай за вайну ў Афганістане, і адзінаццатым па агульным спісе ўзнагароджаных[4]. Сям’яМае жонку Тамару, з якой ажаніўся ў 2000 годзе[9]. У пары нарадзілася трое дзяцей: Дэсі, Гвен і Колін[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia